Хто адкажа за дарогу на вуліцы Камунальнай у Старым Сяле? ()
Адны дарогі будуюць, а іншыя разбіваюць і не рамантуюць. Вось ужо два месяцы жыхары вуліцы Камунальная ў вёсцы Старое Сяло Віцебскага раёна б’юць трывогу – дабрацца да іх не можа ні хуткая, ні пажарная, а пешшу можна прайсці толькі ў гумавых ботах. Па дапамогу яны звярнуліся на гарачую лінію тэлерадыёкампаніі «Віцебск».
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017