Наша слова ў небясьпецы

Vinsent. Мой сябра, слухай уважліва, давай З табой абмяркуем пытаньне вельмі важнае. Хто ты ёсьць, хто я ёсьць, хто мы ёсьць, Для чаго пішу тэкст для цябе гэты вось я. Я той, хто б’е рыфмай беларускай у твар, Я той, хто хутка стварае словам пажар. Я забіваю ня стрэльбай і ня мускуламі, Мяне часта пытаюць, чаму чытаю па-беларуску. Шчыра кажучы, пытаньне вельмі дзіўнае, Але адкажу адразу для разумных і наіўных. Я беларус і мая мова - беларуская, Вось так, чорным па белым, літарамі тлустымі.
Back to Top