Алесь Плотка - Верлібр маўчанне

Верлібр маўчанне Калі паўстане пытанне, якія два гукі пакінуць у свеце Я адкажу адразу - птушыны спеў і грукат цягніка Усе ж галасы чалавечыя бязжальна й бяздушна выкрэслю Пякельна-гарачаю клавішай. Пасміхнуся. Не дрыганецца рука Уласнаму голасу на развітанне я лясну зласлівым каментам - “апошняе слова за мною! пакеда, стары, сумаваць не буду” І для мяне не пытанне, чыя ж гэта была гавэнда І хто насамрэч з нас двух сіпаты і пошлы зануда Тады можна будзе сядзець за кампом Бязгучна пстрык
Back to Top