Сутыкнуўся з трактарам. Шклаўчанін цудам застаўся жывы пасля ДТЗ

Жыхар Шклова пацярпеў у ДТЗ. Раніцай 19 студзеня 22-гадовы жыхар нашага горада, кіруючы аўтамашынай «БМВ» рухаючыся па 61 км аўтадарогі Орша-Шклоў-Магілёў недалёка ад вёскі Дабрэйка, сутыкнуўся з трактарам «МТЗ» з прычэпам «МТТ-9», які рухаўся ў спадарожным напрамку. На дадзеным прычэпе адсутнічалі заднія ліхтары. У выніку ДТЗ, на шчасце, ніхто не пацярпеў.
Back to Top