Падчас ДТЗ у Стаўбцоўскім раёне загінула сямейная пара

Сёння раніцай за рулём легкавога аўто вадзіцель не справіўся з кіраваннем. На высокай хуткасці выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з грузавіком. Ад атрыманых траўмаў вадзіцель і пасажыр легкавога аўто загінулі. А на сталічным праспекце Незалежнасці фура ўрэзалася ў асвятляльную мачту. ДТЗ здарылася ў мікрараёне Уручча. У выніку моцнага ўдару вадзіцель грузавіка аказаўся заблакіраваным у салоне. На дапамогу прыбылі ратавальнікі. Пацярпелы дастаўлены ў бальніцу.
Back to Top