Сусветная катастрофа на Лагойшчыне: Лагойская анамалія/ Лагойскае княства | Вандроўкі па Беларусі
Старажытныя гарады Беларусі. Горад Лагойск, куды мы накіраваліся ў гэты раз, размешчаны ў адным з найпрыгажэйшых раёнаў нашай краіны, які з-за незвычайнага рэльефа, багатага на самыя розныя ўзгоркі, прынята называць “Беларускай Швейцарыяй”. Аднак гэтая мясцовасць багатая не толькі на маляўнічыя краявіды, яна таксама мае даўнюю і вельмі цікавую гісторыю працягласцю болей за тысячу гадоў. Распачаць сённяшні аповяд мне хацелася б з падзеі без перабольшвання сусветнага значэння, што адбылася тут непадалёку каля 45-ці мільёнаў гадоў таму. Не хвалюйцеся, з датыроўкай я не памыліўся. У той час поўным ходам ішоў палеагенавы перыяд кайназойскай эры, ну а на месцы сучаснага Лагойска пляскаліся воды старадаўняга мора ды панаваў роўны ды цёплы трапічны клімат. І вось у адзін цудоўны момант уся гэтая дагістарычная ідылія была парушана. Аднекуль з нябёсаў ляснуўся вялізны астэроід. У дыяметры ён меў прыблізна 630-ць метраў, важыў больш за 400-ста мільёнаў тон, і на хуткасці каля 18-ці кіламетраў у секунду сутыкнуўся з зямл
2 views
677
162
9 months ago 00:31:40 1
Муж асудзіў жонку за ўдзел у пратэстах і цяпер пераследуе яе ў эміграцыі / Трэба пагаварыць
3 years ago 00:08:40 2
Сусветная катастрофа на Лагойшчыне: Лагойская анамалія/ Лагойскае княства | Вандроўкі па Беларусі