Кола беларускіх абрадаў - праект Tradycyja

Вы не паверыце, колькі на Беларусі існуе вёсачак ды мястэчак, дзе да сённяшняга дня захаваліся сапраўдныя традыцыйныя абрады! Праект “Кола беларускіх абрадаў” закліканы як мага хутчэй, пакуль не позна, зафіксаваць іх у аўтэнтычным выглядзе і зрабіць дасяжнымі для беларусаў усяго свету. Што мы хочам зрабіць? Серыю відэаролікаў, у якіх мы пакажам жывыя беларускія абрады, збярэм расповеды носьбітаў, тлумачэнні, прывядзем тэксты абрадавых песень. Гэтыя ролікі будуць дасяжныя кожнаму, іх можна будзе пераглядаць, вывучаць, распаўсюджваць, па іх можна будзе аднаўляць традыцыі. І толькі ў нашых з вамі сілах увасобіць планы ў жыццё! Далучайцеся да Tradycyji:
Back to Top