Песні старой Еўропы – старажытныя беларускія народныя песні
Volya Dzemka Productions Presents
Песні старой Еўропы – старажытныя беларускія народныя песні
The Songs of Old Europe – Ancient Belarusian Folk Songs
Поўнаметражны дакументальны фільм аб знікаючых культурных традыцыях Беларусі.
Глядзець па-ангельску:
У 2016 годзе, пасля пяці гадоў напружанай працы, мы завяршылі стварэнне фільма аб унікальнай культурнай спадчыне Беларусі, а дакладней – аб беларускіх народных песнях. Этнографы і фалькларысты лічаць іх найстаражытнейшымі песнямі на тэрыторыі Еўропы, якія дагэтуль можна пачуць у беларускіх вёсках у аўтэнтычным выкананні. На нашу думку, гэты неацэнны скарб сапраўды варты ўвагі.
На жаль, вельмі мала людзей нават у Беларусі ведаюць, наколькі старая і ўнікальная наша спеўная культура. Беларускія песні ўспрымаюцца большасцю беларусаў як штосьці, што існуе выключна для бабуль. Cучасная моладзь у большасці не цікавіцца народнымі спевамі, а між тым носьбіты сыходзяць, а разам з імі знікаюць і песні. Зараз большая частка аўтэнтычных выканаўцаў, якія прымалі ўдзел у стварэнні фільма, з прычыны слабога здароўя больш не спяваюць, а некаторых ужо з намі няма.
У фільме прысутнічаюць унікальныя архіўныя кадры з пачатку і канца XX ст., экспедыцыйныя хронікі 1990-х гг., эпізоды рыцарскіх баталій і турніраў, знятыя на фестывалях сярэднявечнай культуры; ўсё гэта гарманічна паяднана з камп’ютарнай графікай і анімацыйнымі ўстаўкамі, а галоўнае – суправаджаецца якасна запісанай музыкай. Частка здымкаў ладзілася на Паўночным Захадзе Ціхаакіянскага ўзбярэжжа ЗША, дзе мы мэтанакіравана шукалі месцы, якія б нагадвалі беларускую прыроду. Эксклюзіўныя інтэрв’ю для стужкі далі такія адмыслоўцы, як этнамузыколаг Тамара Варфаламеева, гісторык Сяргей Трацяк, музыкі Іван Кірчук і Алег Хаменка. У саўндтрэк фільма ўвайшло больш за сотню старажытных песен у выкананні як аўтэнтычных спевакоў, так і шырока вядомых у Беларусі і па-за межамі гуртоў – этна-трыа “Троіца”, Guda, Vuraj ды інш.
Наша стужка прыняла ўдзел у шматлікіх фестывалях па ўсім свеце, была паказана ў ЗША, Мексіцы, Літве, Балгарыі, Канадзе, прадстаўлена на 23-м міжнародным фестывалі “Лістапад” у межах праграмы “Беларуская панарама” у 2016 г.; атрымала тытул “Лепшы дакументальны фільм” на канадскім кінафестывалі CIFF у 2016 г, а таксама платынавую ўзнагароду “Рэмі” на 50-м міжнародным кінафестывалі Wordfest-Houston у катэгорыі “Кінавытворчасць этнічных фільмаў і відэаматэрыялаў аб культуры” і шэраг іншых узнагародаў.
Гэта першы фільм пра беларускі фальклор, зроблены ў ЗША і менавіта для англамоўнага гледача. Фільм ствараўся на ўласныя грошы рэжысёра з дапамогай сродкаў, сабраных падчас правядзення краўдфандынгавай кампаніі.
На жаль, нам не ўдалося дамовіцца, каб стужку паказалі на беларускім тэлебачанні, але вельмі хацелася б, каб яна дайшла да шырокага кола гледачоў і, магчыма, камусьці адкрыла нешта новае, паказала Беларусь, дагэтуль яму не вядомую, ці забытую, – самабытную, з багатай спадчынай і вельмі кранальную. У стужцы адлюстравана сувязь і пераемнасць традыцый і сучаснасці, таму мы мяркуем, што фільм будзе цікавы і дарослым, і моладзі, і маленькім гледачам.
Прыемнага прагляду!
Воля Дземка і каманда Песень
Калі вы хочаце падтрымаць беларусаў, то зрабіць гэта можна па спасылцы: ці набыўшы нешта з нашай крамы Усе данаты, зробленыя бліжэйшым часам, пойдуць на патрэбы пацярпелых ад гвалту. Дзякуй♥️
3 views
94
10
5 years ago 01:00:01 182
Песні старой Еўропы – старажытныя беларускія народныя песні
7 years ago 00:05:25 46
Гісторыя Беларусі – “Песні старой Еўропы“
5 years ago 00:03:32 1
Песні старой Еўропы (ЦІЗЕР 3 хв)
8 years ago 00:09:32 54
Песні маёй краіны (ОНТ, 2009) Гасцінец
7 years ago 00:02:41 46
Спеўны сход “Песні і рамансы 2-й пал. XXст - Клён стары
5 years ago 00:35:04 1
Ірландскія карчомныя песні па-беларуску
4 years ago 00:35:12 1
“Перамен!“: спяваем песні пратэсту па-беларуску з гусляром Алесем Чумаковым
2 years ago 01:16:49 26
Песні Булата Акуджавы па-беларуску пад гуслі ў музеі Якуба Коласа ў Мінску
2 years ago 00:39:49 1
БЕЛАРУСКІЯ ПЕСНІ – традыцыя і сучаснасць, рэж. Арцём Лобач, Беларусь, 2016 г. | PL sub
1 year ago 00:04:31 27
Поўная беларускамоўная версія песні «Разбуры турмы муры». Спяваюць Сяргей Kosmas і Сяргей Ціханоўскі
4 years ago 00:03:53 1
Узенький проулочек!!! Народны ансамбль песні Спадчына!!! Родина у нас одна, а душа её в гармони!
5 years ago 00:45:18 73
Стары Ольса ў BML Premium: галоўныя гіты і сюрпрызы
3 years ago 01:07:30 12
Стары Ольса - Гераічны эпас (full album)
11 years ago 00:06:22 19
«Стары Ольса» выканаў кавер Deep Purple на старадаўніх інструментах
13 years ago 00:04:12 12
“Стары Ольса“ - Багародзіца (2004)
6 years ago 00:06:15 1
“Стары Ольса“ - Аршанская бітва (2006)
5 years ago 00:03:51 1
Relikt - Стары (Neil Young cover) (Audio)
4 years ago 00:25:52 1
«Стары Ольса» – гонар і годнасць беларускай музыкі
5 years ago 00:02:54 1
Песня пра стары Гомель: Плыты пад дваццаць дзве планіцы (2016)
3 years ago 00:26:00 1
НАПЕРАД У МІНУЛАЕ. Старое Сяло. Карагод сена. Госць – Альберт Скараход. Выпуск ад
5 years ago 00:45:52 8
Этна-трыа Троіца ў BML Stars. Жывы сэт у разбуранай бажніцы | Этно-трио Троица в BML Stars
3 years ago 00:02:23 17
Зора-зорачка, мігці (Twinkle Twinkle Little Star) – беларускі кавер
9 years ago 00:03:12 94
ВИА “Песняры“ - Касіў Ясь канюшыну (ТБК, )
5 years ago 00:03:14 3
Stary Olsa & DJ Anton Mix - U karczmie (remix) - (NON-OFFICIAL VIDEO)