“Стары Ольса“ - Багародзіца (2004)

“Багародзіца“ - гімн XIV-XVII стст., музыка напісана ў XIII ст., першыя слупкі словаў - у XII-XIV стст. (старабеларуская літургічная мова). Першыя апісанні песні адносяцца да Грунвальда - на пачатку бітвы ўсё войска Літоўскае і Польскае заспявала “Багародзіцу“, а потым, патрасаючы дзідамі, рушыла ў бітву (Хроніка Яна Длугаша). З XV ст. “Багародзіцу“ называлі “Песняй Айчыны“, ужо тады яе лічылі вельмі старой. З XVI ст. “Багародзіца“ - адмысловы гімн ВКЛ, які спявала войска ВКЛ перад кожнай бітвай, які выконвалі на ўсіх дзяржаўных і вайсковых урачыстасцях, у касцёлах, цэрквах і ля трунаў беларускіх святых. Увазе слухачоў - рэканструкцыя найстарэйшага варыянта “Багародзіцы“ (астатнія слупкі, як і астатнія радкі мелодыі, напісаны ў Польшчы значна пазней). Наяўнасць вершаванага тэксту выразна адносіць “Багародзіцу“ да гімнаў, а не да малітваў. “Багародзіца“ заснавана на мелодыі песеннага складу, б
Back to Top