Спеўны сход “Песні і рамансы 2-й пал. XXст - Клён стары

Вельмі цёплы і па-хатняму ўтульны сход адбыўся восеньскім вечарам у Мінску! Вядоўца: Яўген Курыльчык Спецыяльны госць – беларускі паэт і выканаўца аўтарскіх песень Алесь Камоцкі 27 лістапада 2018г. “Бывайце здаровы“, “Нёман“, “Аксамітны летні вечар“ і ўсім вядомая песня Міхала Матусоўскага “Клён стары“ (у перакладзе Алеся Камоцкага“ Спяваем разам! Клён стары У двары Шыбу мацае лістом Запрашае перайсьціся надвячоркам Як у сьне Сэрца мне Агарнула хараством Ад таго, што ты ўжо блізка, мая зорка. Сьнегапад, Сьнегапад, Сьнегапад згубіў свой сьнег. Сьвет, мінаючы зіму, ў вясну імкнецца. А чаму, А чаму, А чаму так лёгка мне? А таму, што ты мне хутка усьміхнесься. Небасхіл, Небасхіл Прыглушыў агні свае, Таямніцу прыхаваўшы ў небе чыстым. І калі На зямлі Сьпеў гармонік раздае Справа ў тым, што пакахалі гарманіста.
Back to Top