Беларусы з розных краін свету заспявалі разам народную карагодную песню «Што й па мору». Паглядзіце-паслухайце. Да дрыжыкаў!
Грамадская кампанія «Годна» разам з музыкам Сержуком Доўгушавым, лідарам гурта Vuraj і стваральнікам ініцыятывы «Спеўны сход», запусціла штотыднёвы музычны праект «Спяваем Годна».
У чарговым роліку «Спяваем годна» мы прэзентуем беларускую карагодную песню «Што й па мору». Карагод, які ўсіх яднае, асабліва ў гэтыя складаныя часы, калі нам трэба трымацца за рукі і быць разам.
Беларускія народныя песні адны з самых старажытных песень Еўропы. Паслухайце, гэта нешта магічнае.
У запісе паўдзельнічалі больш за 20 беларускіх фальклорных калектываў і сольных выканаўцаў.
Сярод якіх: гурт «Варган», «Рада», Gudа, Volia (ЗША), «Яваровыя людзі» (Канада), «Мярэжа», «Беларусы Прыбайкалля», , Антон Бельскі (дуда), «Гаманіна», гурт з вёскі Дзятлавічы, Сяржук Доўгушаў (колавая ліра), Маша Яр, Вераніка Круглова, маладыя выканаўцы Улада і Соф’я, Патрыцыя Свіціна, Лізавета Рэўт і іншыя.
Ранейшыя выпускі:
Спяваем Годна нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня»:
Спяваем Годна гімн БНР «Ваяцкі марш»:
Спяваем Годна і па-беларуску «Перамен»:
Спяваем Годна з Лявонам Вольскім «Паветраны шар»:
Спяваем Годна са Змітром Вайцюшкевічам «Я нарадзіўся тут»:
Тэкст песні «Што й па мору»:
Што й па мору, Што й па мору
Што й па мору, мору сіняму
Што й па мору, мору сіняму
Там плавала, Там плавала
Там плавала стада Белых лебядзей
Там плавала стада Белых лебядзей
Са малымі, Са малымі
Са малымі лебядзятамі
Са малымі лебядзятамі
Адкуль узяўся, Адкуль узяўся,
Адкуль узяўся, шыза-белы арол
Адкуль узяўся, шыза-белы арол
Разбіў стаду, Разбіў стаду
Разбіў стаду ўсё па сіняму мору
Разбіў стаду ўсё па сіняму мору
Белы пушок, велы пушок
Белы пушок па пад небейку пайшоў
Белы пушок па пад небейку пайшоў
Шыза пер’е, Шыза пер’е
Шыза пер’е па зялёнаму лужку
Шыза пер’е па зялёнаму лужку
А хто ж тое, а хто ж тое
А хто ж тое шыза пер’е сабярэ
А хто ж тое шыза пер’е сабярэ
Збярэ пер’е, Збярэ пер’е
Збярэ пер’е красна дзевіца
Збярэ пер’е красна дзевіца
******************************
Свайму дружку, Свайму дружку
Свайму дружку на падушачку
Свайму дружку на падушачку
Ляжы дружа, Ляжы дружа
Ляжы дружа дый ня гневайся
Ляжы дружа дый ня гневайся
Мне за цябе, Мне за цябе
Мне за цябе не хацелася
Мне за цябе не хацелася
Хацелася, хацелася
Хацелася мне за гожага
Хацелася мне за гожага
За гожага, За гожага
За гожага, за прыгожага
За гожага, за прыгожага
За белага, За белага
За белага, за румянага
За белага, за румянага
За Йванюшку, За Йванюшку
За Йванюшку кучаравага
За Йванюшку кучаравага
Падрабязней пра кампанію «Годна»:
Далучайцеся да старонак кампаніі ў сацыяльных сетках, каб не прапусціць годныя падзеі:
@hodnaby
1 view
527
143
6 months ago 00:05:16 1
Тінь Сонця спявае па-беларуску. Перамогі сцяг / Премьера клипа на песню @
7 months ago 00:22:34 1
Спявай, душа (Пой, душа) (БТ, ) Кореличский район (фрагмент)
11 months ago 00:04:32 1
Юбилейный год Ансамбля СЯБРЫ! 50 лет.
11 months ago 00:03:51 1
Маргарыта Ляўчук — Купалінка (вялікі канцэрт у Празе )
1 year ago 00:03:56 1
Ансамбль “Сябры“ - “Соловей поет в долине“. Новогодний Голубой огонек (1983)
1 year ago 00:01:25 14
Подпеваем в караоке-шоу “Спявай Беларусь“! Как проведём Новый год на телеканале “Беларусь 3“
1 year ago 00:03:10 1
Марыя Шабанец — Ракета
1 year ago 01:32:44 1
Весь концерт на Славянском базаре «Сябры собирают друзей»
1 year ago 00:03:03 1
Песняры - Ідзём-пайдзём вдоль вуліцы (белорусская народная песня, ар. В. Мулявин), из ф/к, 1971
1 year ago 00:00:00 1
Вольны хор спявае ў Ноч расстраляных паэтаў. Канцэрт “Я не вінаваты!“ / Стрым
1 year ago 00:13:27 1
Вы не чулі іх першыя трэкі! | Годная Музыка #6 Вольскі, Palina, Разбітае Сэрца Пацана
2 years ago 00:12:10 17
Спявай, душа! (БТ, май 2003) фрагмент
2 years ago 00:01:11 3
ПАХНЕ ЧАБОР. Сяргей Календа 🔳 Пятрусь Броўка
2 years ago 00:17:35 1
Клубы зачыняюць, беларусаў забараняюць, шмат рускіх: музычнае жыццё Беларусі тут і цяпер
2 years ago 00:20:55 1
Спяваў для валютных прастытутак і атрымаў «Чужую милую» ад братвы | Дзікая гісторыя Сашы Саладухі
2 years ago 00:02:24 1
Государственный гимн Великого Княжества Литовского (XIV-XVIIвв) - ’’Багародзіца (Baharodzica)’’
2 years ago 00:03:01 1
Марш ★ ПРОЩАНИЕ СЛАВЯНКИ ★ на белорусском языке. Как бы смотрелся парад в Минске, если бы было так?
2 years ago 00:00:00 1
Ваенныя падзеі ў апошнія дні 2022 года. Аналіз навагодніх зваротаў палітыкаў / Тыдзень
3 years ago 00:21:26 1
Дыспетчар уцёк за мяжу і расказаў пра самалёт Ryanair | Правда про самолёт Ryanair
3 years ago 01:05:48 18
Унікальная дакументальная хроніка Сяргея Чырыка пра 1989-1991 гады «Шлях да Незалежнасці Беларусі»
4 years ago 00:03:16 1
Спяваем Годна нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня»
4 years ago 00:02:43 1
Маргарыта Ляўчук і Лявон Вольскі . Паветраны шар
4 years ago 00:03:24 8
Manizha спявае па-беларуску «Кроў бы вада» // Kroŭ by vada cover Akute
4 years ago 00:02:41 1
Лявон Вольскі і Маргарыта Ляўчук спяваюць годна «Паветраны шар»