Познім вечарам 25 верасня, у дзень народзінаў свайго ўлюбёнага паэта, за вакном ішоў дождж, а я гартаў складанку вершаў Сяргея Іванавіча.
Вось ізноў не да сну.
Літасцівы мой лёсе,
Падары мне вясну
І даспелую восень,
Падары туманы
І агонь лістападу,
Беражы ад маны,
Ад паклёпу і здрады.
Добры лёс, падары
Крыгалом на прадвесні
І на золкай зары
Жураўліныя песні.
І яшчэ падары
Хоць малую уцеху —
У світальным бары
Перакатнае рэха.
Заслані ад бяды
І дарэмнай напасці,
Каб рады у гады
Не абходзіла шчасце.
Падары мне яшчэ
Завірушныя зімы
І усмешку вачэй
Дарагое Радзімы.
Сяргей Грахоўскі
1979
1 view
283
58
3 months ago 00:00:50 1
Сяргей Грахоўскі. “Вось ізноў не да сну...“
3 months ago 00:01:00 2
Сяргей Грахоўскі. Люблю зямлю...
1 year ago 00:26:00 1
Сяргей Грахоўскі: паэзія і проза жыцця | ЗАПІСКІ НА ПАЛЯХ
2 years ago 00:02:00 2
Гутнік Герман. Сяргей Грахоўскі «Мая радаслоўная»
2 years ago 00:02:38 1
Сяргей Грахоўскі – “Як я жыў без цябе?” чытае Крысціна Дробыш
3 years ago 00:01:27 1
Сяргей Грахоўскі “Быць паэтам“ (чытае Уладзімір Мішчанчук)
4 years ago 00:35:55 93
Арт-вакацыі - 2021. Горацкі педкаледж
4 years ago 00:01:23 1
Сяргей Грахоўскі “Душа“ (чытае Павел Харланчук-Южакоў)
5 years ago 00:01:07 2
Сяргей Грахоўскі “Сум на снезе“ (чытае Паліна Дабравольская)