Цудоўны і кранальны верш майго ўлюбёнага паэта з задавальненнем расказаў вераснёваму лесу...
Люблю зямлю, што пахне лесам,
Люблю густой жывіцы дух,
Вільготны водар свежых трэсак
I скрыпеня ружовы пух.
Зялёнае святло ігліцы
I пах сунічнае расы,
Што, як іскрынкі навальніцы,
Усе асыпала лясы.
Люблю сівых дубоў калоны,
I соснаў стромкія ствалы,
I мёду поўныя калоды,
I звон нястомнае пчалы.
Я сок бярозавы з надрэза
Губамі прагнымі лаўлю,
I рэкі, што прапахлі лесам,
I зрубы звонкія люблю.
Здавён зялёнаю, лясною
Завецца наша старана,
І пахнуць смольнаю сасною
Калыска, хата і труна.
Сяргей Грахоўскі
2 views
263
60
3 months ago 00:00:50 1
Сяргей Грахоўскі. “Вось ізноў не да сну...“
3 months ago 00:01:00 2
Сяргей Грахоўскі. Люблю зямлю...
1 year ago 00:26:00 1
Сяргей Грахоўскі: паэзія і проза жыцця | ЗАПІСКІ НА ПАЛЯХ
2 years ago 00:02:00 2
Гутнік Герман. Сяргей Грахоўскі «Мая радаслоўная»
2 years ago 00:02:38 1
Сяргей Грахоўскі – “Як я жыў без цябе?” чытае Крысціна Дробыш
3 years ago 00:01:27 1
Сяргей Грахоўскі “Быць паэтам“ (чытае Уладзімір Мішчанчук)
4 years ago 00:35:55 93
Арт-вакацыі - 2021. Горацкі педкаледж
4 years ago 00:01:23 1
Сяргей Грахоўскі “Душа“ (чытае Павел Харланчук-Южакоў)
5 years ago 00:01:07 2
Сяргей Грахоўскі “Сум на снезе“ (чытае Паліна Дабравольская)