Ежы Гедройць і беларускае мысленне. Лекцыя Ігара Бабкова
9 верасня а адбудзецца першая анлайн-лекцыя ў межах сёлетняй прэміі імя Ежы Гедройця. Філосаф Ігар Бабкоў паразважае аб тым, як фігура Гедройця паўплывала і працягвае ўплываць на беларускае мысленне.
Ежы Гедройць і яго парыская “Культура“ дасюль застаюцца адным з самых важных люстэркаў і выклікаў для беларускіх творцаў. І хаця ён сымбалічна вярнуўся ў горад свайго нараджэння (вуліца і літаратурная прэмія), ягоны канцэптуальны набытак усё яшчэ чакае нашай увагі.
Ігар Бабкоў — філосаф, паэт, празаік, гісторык ідэй. Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута Філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук (2003), дацэнт. Дырэктар-заснавальнік і прафесар Беларускага Калегіюма. Галоўны рэдактар часопіса “Абдзіраловіч”.
Аўтар паэтычных зборнікаў “Solus Rex” (1986), “Герой вайны за празрыстасьць” (1998), “Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб” (2009), рамана “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” (2001), гісторыка-філасофскага даследавання “Філасофія Яна Снядэцкага” (2002), кнігі эсэ “Каралеўства Беларусь: вытл