Astrouna Ой славен, славен

🎬🎻🎧🎹 Для самых устойлівых аматараў фолк-музыкі - пяціхвілінная кампазіцыя Astroūna “Ой славен, славен“. Тут і варган, і гуслі, і падвойная дудка-спарыш)) Па шчырасці, мы любім доўгія песні, і гатовыя спяваць кампазіцыі хоць па паўгадзіны, бо лепшага медытатыўнага сродка, чым беларускія народныя песні, пакуль не вынайшлі) Песня запісаная Раманам Ярашам у в. Галкі, Брагінскага раёна Гомельскай вобласці, за што яму вялікі дзякуй ❤ Відэа з каляднага канцэрта гурта Астроўна, што адбыўся ў Касцёле Святога Роха падчас фестывалю “Калядныя вечары на Залатой горцы“. А ўпрыгожваюць відэа казачныя выцінанкі Лізаветы Чырвонцавай , з цудоўнымі анёламі. Відэа і анімацыя - Міхась Аракчэеў.
Back to Top