ASTROUNA “Ой пайду я дарогаю“

🤗 Захацелася ізноў паказаць вам наш кінематаграфічны кліп “Ой пайду я дарогаю“. Можа хто прапусціў. Ён пра тое, што жыццё ніколі не скончыцца... 👶👧👩‍🦰👩‍🦳 У кліпе здымаліся жанчыны аднаго рода - праўнучка, унучка, дачка і маці. Табуны мурашоў прабягалі па мне падчас здымак, гэта такое моцнае рэчыва - асэнсаванне магутнасці гэткай сувязі пакаленняў і сувязі людзей аднаго рода. Душэўныя і таленавітыя людзі стваралі аб’екты, якія таксама тут здымаліся, за што ім вялікі дзякуй. 🎤 Спеў - Astroūna - Кацярына Аракчэева, Ганна Сілівончык, Паліна Курановіч, Таццяна Ўласевіч. Дуда - Антон Бельскі. Запіс - Валер Бяляеў. 🎬 Відэа і ідэя - Міхась і Кацярына Аракчэевы. Мантаж - Міхась Аракчэеў. 🎥 У кліпе здымаліся: праўнучка, унучка, дачка і маці: Анечка Пілецкая, Аліна Пілецкая (Духноўская), Таццяна Духноўская (Станкевіч), Ганна Станкевіч. Таксама вельмі дапамагалі ў здымках - Паліна Курановіч, Сафія Аракчэева, Галіна Ягораўна, Вольга Старавойтава.
Back to Top