Далучайся да “Аховы птушак Бацькаўшчыны“: усе сябры арганізацыі атрымліваюць такі яркі і пазнавальны часопіс!
На старонках 34-нумара часопіса амбасадарка Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб дзеліцца думкамі пра працу прыродаахоўных арганізацый і расказвае пра сваю сустрэчу з ваўком у Налібоцкай пушчы.
Кіраўнік Лясной рабочай групы АПБ Андрэй Абрамчук расказвае пра тое, чаго ўдалося дамагчыся ў справе аховы лясоў і як ён звязаў жыццё з абаронай прыроды.
Ці шмат ты ведаеш пра балотных чарапах, што жывуць у Беларусі? Валеры Лукашэвіч расказвае пра незвычайную госцю з неаліту і яе неверагодна цікавае жыццё.
Эдуард Монгін і Сяргей Зуёнак знаёмяць чытачоў са слонкай – шматлікай, але ўсё ж загадкавай птушкай.
Беларусь слаўная сваімі крыніцамі. А што мы ведаем пра іх з навуковага ракурсу? Уладзімір Байчораў расказвае пра карту крыніц Беларусі, насельнікаў крыніц і рэдкія біятопы, звязаныя з крыніцамі.