СЫН РАГНЕДЫ — ЯРАСЛАЎ МУДРЫ
Больш за тысячу гадоў таму князі ўсходніх славян стварылі дзяржаву — Кіеўскую Русь. Галоўным горадам дзяржавы, яе сталіцай, быў Кіеў. У ім жылі вялікія князі. Адным з самых вядомых князёў быў Яраслаў — сын Рагнеды. За свой розум ён быў празваны Мудрым.
Час княжання Яраслава быў вяршыняй славы і велічы Кіеўскай Русі. Пры ім быў створаны першы агульны для ўсіх закон — Руская Праўда. Гэты закон стаў правілам жыцця для ўсіх жыхароў Кіеўскай Русі, у тым ліку беларускіх зямель. Для тых, хто парушаў закон, былі прадугледжаны пакаранні: ад штрафаў да смяротнай кары.
Яраслаў быў супраць княжацкіх сварак за землі і багацце. Ён лічыў, што аб’ядноўваць дзяржаву трэба не толькі з дапамогай зброі, але і вераю ў Хрыста. Па яго загадзе ў цэнтры Кіева быў узведзены велічны сабор у імя Святой Сафіі. Гэта быў самы вялікі і прыгожы храм Кіеўскай Русі. Падобныя храмы потым былі пабудаваны ў Полацку і Ноўгарадзе.
Яраслаў Мудры быў таксама ўдалым ваяро
4 views
260
70
12 months ago 00:13:33 1
Край|BY: КЛЕЦК - тлустая кропка ў татарскіх наездах