🔶 [club22639447|ШЭСЬЦЬ ГІСТОРЫЙ СТУДЭНТАЎ, ЯКІЯ ПРАЙШЛІ ПРАЗ ТУРМУ]
Дакумэнтальны праект Свабоды «Скрадзеная маладосьць: справа студэнтаў» — гэта шэсьць гісторый студэнтаў, выпускніцы і выкладчыцы, якія правялі больш за два гады ў турме за тое, што далучыліся да пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.
Ася Булыбенка, Алана Гебрэмарыям, Марыя Каленік, Ксенія Сырамалот, Ільля Трахтэнбэрг, Вольга Філатчанкава расказваюць сваю гісторыю ад затрыманьня да эвакуацыі і жыцьця ў эміграцыі.
Які сьлед пакідае турма на маладосьці, аб чым шкадуюць і аб чым не, як «навярстаць» скрадзеныя гады — у праекце Свабоды.
9 views
0
0
1 week ago 00:52:36 29
Шэсьць гісторый студэнтаў, якія прайшлі праз турму