Дваццаць дзевятага лютага бывае толькі раз на чатыры гады. Менавіта гэтая дата ў календары пазначана, як Міжнародны дзень хворых на рэдкія генетычныя захворванні. Дыягназ маленькага жыхара Баранавічаў Артура Шэмета - недасканалы остэа-генэз - сустракаецца толькі ў адным выпадку з дваццаці тысяч. З-за павышанай крохкасці касцей і частых траўмаў у народзе такую хваробу празвалі “крыштальнай”.