Trubetskoy паказаў песню на верш Багдановіча

Гурт Trubetskoy прэзентаваў сваю першую беларускамоўную песню. Адбылося гэта падчас імправізаванага акустычнага выступу на курсах “Мова нанова“. Песня напісаная на верш Максіма Багдановіча “Я, бальны, бесскрыдлаты паэт“, якое датуецца 1909 годам. Яго на рэпетыцыю прынес гітарыст Руслан Уладыка, а базавы рыф для музыкі запрапанаваў бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч.
Back to Top