Станіслаў Шушкевіч — постаць сусветнага маштабу. Вядомы палітык, значны навуковец і пры гэтым чалавек, моцна адданы Беларусі.
ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС:
Так складаўся лёс, што Шушкевіч нязменна аказваўся ў эпіцэнтры важных падзей. Яшчэ маладым навукоўцам яго прызначылі суправаджаць амерыканскага перабежчыка Лі Харві Освальда.
Пасля быў Чарнобыль. Гэтая трагедыя стала тэстам на сумленнасць для палітыкаў і навукоўцаў. І Шушкевіч праявіў сябе абсалютна сумленным.
Белавежскія пагадненні змянілі карту свету. ХХ стагоддзе як такое пачалося са стрэлу Гаўрылы Прынцыпа ў Босніі, а скончылася ў Беларусі. І
... Шушкевіч тады, з усёй уласцівай беларусам асцярожнасцю, выгадаванай страшным вопытам ХХ стагоддзя, вопытам, які апаліў і яго сям’ю, зрабіў усё, каб Беларусь скарысталася сваім гістарычным шанцам. Калі б у 1991 годзе на чале Беларусі стаяў не Шушкевіч, а хтосьці іншы, з іншымі поглядамі, з іншымі прыярытэтамі, то ці была б Беларусь незалежнай?
Ці мог ён зрабіць бShow more