#вярніцеЛізу - відэа ў падтрымку аднаўлення Лізаветы Пракопчык у ВНУ

6 красавіка Лізавету Пракопчык адлічылі з Мінскага Дзяржаўнага Лінгвістычнага Універсітэту. Ліза з’яўляецца актывісткай ЗБС і Моладзевага блоку, арганізатаркай акцыі “Ха-ха, я тут умру“ і байкота МДЛУ. Мы ўпэўнены, што яе адлічэнне звязана з яе грамадска-палітычнай дзейнасцю, а мера выключэння з’яўляецца несуразмернай. Ініцыятыўная група запісала відэа ў падтрымку Лізаветы Пракопчык. Мы патрабуем яе аднаўлення ў ВНУ.
Back to Top