2017/01/07, ЛМФ, 15 тур, Альбіён - Red Bisons - 5:8 (мячы Бізонаў)

Ліга міні-футбола 2016/2017 гг. Другі дывізён (група В), матч 15 тура 2017/01/06, пятніца, а 20:50 Матор (вул.Ангарская, 2/3) Альбіён - Red Bisons - 5:8 (першы тайм - 2:3) У першым матчы пасля Новага года доўга ўваходзілі ў гульню, мелі багата брака, не да канца змагаліся ў пэўных момантах. Спачатку Альбіён спрабаваў гуляць на роўны, але наш клас узяў верх над імі. Даволі шмат дазваляў рабіць супернік, але палову сваіх момантаў мы ім папросту даравалі. Напрыканцы матча мы нават расслабіліся, прапусціўшы ажно тры мячы, думаючы, што перамога ўжо ў руках. Своечасова ўзяты тайм-аўт супакоіў і сабраў нашых гульцоў, пасля чаго завершылі матч у спакойным рытме, у дадатак да чаго яшчэ павялічылі разрыў у ліку. Спадзяемся, гэта быў разміначны матч, і такое больш не паўтарыцца!
Back to Top