Пад Віцебскам бабры захапілі дачны ўчастак ()

За два гады грызуны ператварылі сад у вырубку. Верагодна, паўводныя мігранты з’явіліся тут з Заходняй Дзвіны, якая знаходзіцца непадалёк. У гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя знайшлі гуманнае выйсце. Бабровую пару, а менавіта дваіх убачыла Валянціна Мядзвецкая, адловяць і пераселяць у Віцебскі заапарк. Пакуль чакаюць афіцыйнага дазволу з Міністэрства аховы прыродных рэсурсаў. Гаспадыні ўладанняў застаецца, закрыўшы вочы на нанесены урон, цешыць сябе меркаваннем экспертаў: раз бабры аблюбавалі яе сажалку – асяроддзе тут экалагічна чыстае. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top