Традыцыйныя музычныя інструменты – віртуальная энцыклапедыя беларускіх музычных інструментаў.
Belarusian Folk Musical Instruments – Duda(Bagpipes)
ДУДА
Народны духавы язычковы музычны інструмент. Адзін з нешматлікіх музычных інструментаў, на якім граюць спрадвеку практычна ва ўсім свеце, а форма і функцыі дуды цягам тысячагадовага развіцця, па сутнасці, не змяніліся.
У Еўропе дуда згадваецца у I-II стст., у Беларусі – у XV–XVI стст.
Паводле археалагічных раскопак у Верхнім замку ў Віцебску і меркаванню Л. Калядзінскага, дуда на нашых тэрыторыях з’явілася на мяжы XIII–XIV cтст.
Для вырабу меха выкарыстоўваюць скуру казы, цяляці, барсука.
Для вырабу драўляных складнікаў выкарыстоўваюць клён, ясень, вярбу, грушу, чорны граб, бярозу.
Дудáр трымае дуду пад пахай, сціскаючы левым локцем мех, паветра з якога прымушае вібраваць язычкі пішчыкаў у жалейцы і гуках, выклікаючы моцнае гучанне.
Здаўна дуды гралі ў васковых і прыдворных капэлах, дуду можна было пачуць на ўрачыстых цырымоніях і ў сялянскім асяроддзі.
Да сярэдзіны XX ст. дуда была распаўсюджана ў цэнтральнай і паўночнай Беларусі, суправаджала абрады, песні, танцы
Маця́нка – найдасканалейшая беларуская дуда, у якой ад трох да шасці гукаў (бурдонаў) і большы мех.
Асаблівасці беларускай дуды: плагальны строй (з субквартай), закрытая аплікатура, бурдон.
Дударская традыцыя ў Беларусі перарвалася ў сяр. ХХ ст. У канцы XX – пач. XXI ст. пачалося яе аднаўленне: наладжаны выраб інструментаў, праводзяцца фестываль Дударскі фэст і танцавальныя масавыя вечарыны ў клубах, вядзецца навучанне ігры на дудах у ВНУ, створаны Дударскі клуб.
ПАДТРЫМАЦЬ НАШЫ ПРАЕКТЫ / Supporting “Tradycyja“
Кансультанты: Сяргей Лісіца, Алесь Лось
Апрацоўка інфармацыі паводле крыніц (акрамя назваў дэталяў інструментаў): Наста Някрасава
Саўндтрэк: Sneguole
📍Далучайцеся да “Традыцыі” / Subscribe
Наш сайт:
Telegram:
Instagram:
Facebook:
Vkontakte: