Дэпутаты разбяруцца, хто прафінансуе ўцяпленне шматпавярховак ()

Жыхары дома №17а на праспекце Чарняхоўскага ў Віцебску даўно просяць ўцяпліць фасад свайго старога дома. Але атрымаць дапамогу ад камунальнікаў будзе складана. Капітальнага рамонту апошняя ў раённым спісе на мадэрнізацыю пяціпавярхоўка так і не атрымала, а ў 2015-м з праектна-каштарыснай дакументацыі на паляпшэнне жыллёвых умоў уцяпленне фасадаў выключылі. Сёння за бюджэтныя сродкі гарадскі ЖРЭТ гатовы правесці цеплавую рэабілітацыю дамоў толькі з павышаным узроўнем вільготнасці і прамярзаннем кватэр. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top