18110 мясцовых дэпутатаў нічога не вырашаюць. Але ці заўсёды так было?

18110 чалавек былі абраныя ў мясцовае самакіраваньне напачатку 2018 году. Хаця, як абраныя? Нацыянальныя і міжнародныя назіральнікі з дэмакратычных краінаў выбары не прызналі, у сувязі з вялікай колькасьцю фальсыфікацыяў і няроўнымі магчымасьцямі для кандыдатаў ад ўлады і апазыцыі. Паўнамоцтвы так званых дэпутатаў павінны былі скончыцца яшчэ год таму, але паколькі ў Беларусі ўсё яшчэ не да законаў, мясцоваму самакіраваньню дазволілі пасядзець яшчэ адзін год, каб правесьці адразу некалькі выбараў у адзін дзень. Але і мясцовым самакіраваньнем гэта назваць складана. Існуючая сыстэма мясцовых саветаў, гэта рудымэнт Савецкага Саюзу і Расейскай імпэрыі, якія доўгія гады панавалі на нашых землях пасьля канчатковага падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе.
Back to Top