Валянціна Дарагонька стварае шэдэўры з даступных і добра знаёмых усім матэрыялаў

Мы працягваем шукаць творчых людзей, таленавітых і адораных рукадзельніц, якія размалёўваюць шэрыя будні яркімі фарбамі. У пошуках новых жаночых захапленняў мы пазнаёміліся з чароўнай і таленавітай майстрыхай Валянцінай Дарагонька. Адны з любімых хобі Валянціны Васільеўны - вязанне, фларыстыка, розныя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і многае іншае. Мы не змаглі прайсці міма арыгінальных вырабаў і напрасіліся да майстрыхі ў госці. Яна з задавальненнем пагадзілася, распавяла пра сябе і сваіх хобі, а таксама раскрыла сакрэты стварэння шэдэўраў з даступных і добра знаёмых усім матэрыялаў.
Back to Top