Давай згубімся (Анжэла Багачэнка, пераклад - Алесь Плотка)
“…і коли вже довкола пахне війною
і вже розгораються перші битви
говори зі мною
говори зі мною
бо словом також можна любити“
(Юрко Іздрик)
Пакуль пах петрыкору побач з маім домам разчыняецца,
Пакуль непрытомны Пятроўскі раён палівае “град“,
Пакуль мы адно адным атуляемся
Звяртаюся да цябе (уголас):
“Давай жа згубімся!
Давай згубімся!“, –
Хваравіта, адчайна прашу цябе.
Памятаеш, вось наш будынак з крыві і попелу,
Памятаеш, вось шафка дубовая, трэмпелі ў ёй, піаніна Акорд,
Памятаеш, я ў шафцы хавала малы тэрыкон?
Ты не чуеш і кажаш: “Не магу рухацца,
пад завалам будынку мая душа.
Давай згубімся!
Давай жа згубімся!“,
Толькі цяпер разумею – час пакідаць месцы ўсходу.
#паэзія #вершы #baisan #донбасс
Што ж, пакуль канец свету дзеецца,
Што ж, калі не застаецца болей выбару, рэчаў і часу,
Што ж, дагарае лямпа ў пакоі, ў валізе маё сэрца свеціцца
Ды кімсьці створана выспа, якую завуць:
“Давай згубімся“.
“Давай згубімся“,– кажу табе.
І мы спяшаемс
188 views
889
280
5 years ago 00:02:08 328
Давай згубімся
7 years ago 00:02:49 2
Angie BY Buben Naruszewicz Baisan - davaj zhubimsia