І. Мележ “Людзі на балоце“ | Пераказ

Раман “Людзі на балоце“ (1962) — гэта першая частка трылогіі “Палеская хроніка“ (“Людзі на балоце“, “Подых навальніцы“, “Завеі, снежань“). У творы апавядаецца пра жыццё палескай вёскі Курані ў 1920-я гады. ТАЙМКОДЫ 00:00 - 00:30 — УСТУП 00:31 - 36:00 — ЧАСТКА ПЕРШАЯ (Пачатак кахання паміж Васілём і Ганнай. Бандыты-маслакоўцы прымушаюць Васіля паказаць хату Ахрэма Грыбка. Арышт Васіля. Яўхім спакушае Хадоську. Васіль вяртаецца дамоў) 36:01 - 1:00:18 — ЧАСТКА ДРУГАЯ (Міканор Дамецік спрабуе змяніць старыя парадкі. Будаўніцтва грэблі. Хадоська прызнаецца Яўхіму, што чакае дзіця. Чуткі пра Ганну і Яўхіма — Васіль і Ганна сварацца. Яўхім сватаецца да Ганны) 1:00:19 - 1:25:38 — ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (Чарнушкі рыхтуюцца да вяселля. Перадзел зямлі ў Куранях. Васіль спрабуе заняць надзел Карчоў каля цагельні. Бойка паміж Васілём і Яўхімам. Хадоська ідзе да знахарыхі, пасля трапляе ў бальніцу. Вяселле Ганны і Яўхіма. Грэблю скончылі) 1:25:39 - 1:26:03 — РАЗВІТАННЕ #адукар #беларускаялітаратура #людзінабалоце
Back to Top