Гімн “Veni, veni, Emmanuel“ (XIII ст)
Аўтар невядомы, беларускі тэкст і музычная апрацоўка – Анастасія Усніч
ПРЫЙДЗІ, ЭМАНУЭЛЬ
Прыйдзі, прыйдзі, Эммануэль,
З палону вызваль Ізраэль
1.
Прыйдзі, прыйдзі, Эмануэль,
З палону вызваль Ізраэль,
Што ў смутку на выгнанні адзін,
Пакуль не прыйдзе Божы Сын.
РЭФРЭН:
Узрадуйся, о Ізраэль!
Прыходзіць да цябе Эмануэль!
2.
О парастак Ясэяў, прыйдзі,
Ад злога духа збаў і адвядзі.
З глыбіняў пекла падымі,
Уладаю над смерцю адары!
РЭФРЭН:
Узрадуйся, о Ізраэль!
Прыходзіць да цябе Эмануэль!
3.
Прыйдзі, як ззяючы усход, прыйдзі,
Сваім святлом нам душы асвяці,
Начную цемру прагані
І цень смяротны ў дзень перамяні.
РЭФРЭН:
Узрадуйся, о Ізраэль!
Прыходзіць да цябе Эмануэль!
4.
Прыйдзі, о ключ Давіда, прыйдзі,
Нябёсаў брамы адчыні.
Зрабі бяспечным шлях увышыню,
Закрый дарогу бедам і граху!
РЭФРЭН:
Узрадуйся, о Ізраэль!
Прыходзіць да цябе Эмануэль!
5.
Прыйдзі, прыйдзі, о Аданай,
Убачыць Тваю веліч верным дай.
Ты на гары Закон аб’явіў,
Каб кожны з нас Табе верна служыў.
РЭФРЭН:
Узрадуйся, о Ізраэль!
Прыходзіць да цябе Эмануэль!
3 views
1209
344
10 months ago 00:05:05 3
“Прыйдзі, Эмануэль“, Verbum Dei (live)
2 years ago 00:03:28 1
Прыйдзі, Эмануэль / Прийди, Емануїл / O przyjdź na świat