На гарадской плошчы прайшла Масленіца.
Забаў хапіла на ўсіх. Напачатку землякоў забаўлялі сваімі спевамі фальклорны калектыў брынёўскіх артыстаў. Пасля распачалася сапраўдная імпрэза: каб прыгатаваць традыцыйную святочную страву - бліны, малыя такалі чурбакі, а дарослыя спаборнічалі ў пілаванні бярвенняў, а растрэсці мяхі на муку можна было скокамі на хуткасць. Маленькія і сталыя землякі спаборнічалі таксама і ў тым, хто хутчэй прынясе вады на цеста.
Не абышлося і без антаганіста: на сцэне ў хуткім часе з’явілася зіма, якая не хацела саступаць месца вясле, таму адносіны вырашылі сезоны праз перацягванне канату. Вядома, прыхільнікаў цёплай пары ў гэты дзень аказалася больш, таму за вясной была і перамога.
Не абышлося без выставы-продажу, якую наладзілі ўстановы адукацыі і гандлю, а асабліва актыўныя мераліся сіламі ў барацьбе падушкамі і на традыцыйным слупе.
Завяршылася Масленіца, канешне, агнём, які агарнуў сімвалічную ляльку, што ўвасабляла зіму, мінулыя нашыя нястачы і праблемы.