N.O.Ž. “Прагны з Багны“

А вось і сапраўдны прарыў - N.O.Ž. прадстаўляе кавер-версію на легендарную песню чэскай Banjo Band Ivana Mládka! Гэта версія жудаснай гісторыі сустрэчы аўтамабілісту, старшыні калгаса і балотнага монстру напісана з улікам рэаліяў Паўднёвай Беларусі, яна ўхвалёная Алесем Плоткам і бласлаўлена маім катом Йокам. А найгалоўнае, што я ў кліпе здымаюся не самотна, як заўжды, а разам з крутымі дзядзькамі! У ралях: Галоўны герой - я і яшчэ адзін я; Старшыня калгасу - Андрэй Апановіч; Прагны з Багны - Міхал Шведаў. Ну і карацей, не сумуйце. Загляне Сонца і ў наша аконца.
Back to Top