Найбольш падыходзячы верш з вядомых мне для апошніх летніх дзён. Крыху, праўда, яго скараціў.
Яблыкі даспелі...
У ярах глыбокіх
Дацвітае лета
Цветам журавін.
Адспявалі жнеі
На палях шырокіх.
Заспяваюць скора
У небе журавы.
Мы ідзём на поле...
Тонкім павучыннем
І расой халоднай
Крыецца прастор.
Мы ідзём у пушчу...
Быццам у кручыне,
Галаву схіляе
Старадаўні бор.
Мы ідзём да рэчкі...
З намі па дарозе —
З поўначы сцюдзёны
Подых вецярка.
І пад ім на воды
Ліст раняюць лозы,
І шуміць маркотна
Нашая рака.
Чуе, скора лёдам
Будзе ўся адзета,
На палях закружаць
Белыя снягі...
Да спаткання ж, рэчка!
Да другога лета,
Дарагія пушчы,
Нівы і лугі!
Пятро Глебка
1940
1 view
266
50
3 months ago 00:00:59 1
Пятро Глебка. Канец лета
4 years ago 00:05:24 2
К Крапива
5 years ago 00:10:10 6
“Беларускія гарады і людзі“ (кадры з Віцебскам) 1957 (Белтелерадиофонд)