Спектакль “Застацца нельга з’ехаць“ / тэатр HomoCosmos

Падтрымаць нескароных тэатральных дзеячаў: Сродкі, сабраныя з трансляцыі гэтага спектаклю пойдуць на падтрымку і рэабілітацыю акцёра Іллі Ясінскага. На адным з Маршаў падчас затрымання сілавікі зламалі яму пазванкі, а пасля завялі крымінальную справу, ён быў вымушаны бегчы з краіны. “Застацца нельга з’ехаць” Працоўная міграцыя ў адной дзеі паводле п’есы Ігара Насоўскага (Украіна), рэж. Дзмітрый Багаслаўскі 24 чэрвеня, 20:00 Беларуская Рада Культуры запрашае на анлайн-прэм’еру спектакля “Застацца нельга з’ехаць“ Незалежнай тэатральнай кампаніі #HomoCosmos. Усе ролі выконваюць былыя артысты Новага драматычнага тэатра, якія калектыўна звольніліся ў кастрычніку мінулага года праз парушэнне іх грамадзянскіх правоў на забастоўку.
Back to Top