Андрей Мдивани “Полоцкая поэма“

А.Мдзівані – “Полацкая паэма“ Вык.: Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, дырыжор - народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў. Змест сімфанічнай паэмы вызначаецца ўражаннямі ад наведвання кампазітарам старажытнага Полацка ў 2017 г. падчас святкавання 1155-годдзя горада. У музыцы перададзена прыгажосць гучання званоў Спаса-Праабражэнскага храма Полацкага Спаса-Еўфрасінеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра і кафедральнага сабора Богаяўлення, узвышанае і разам з тым сціплае дойлідства царквы Еўфрасінні Полацкай, багата ўпрыгожанай унікальнымі фрэскамі XII ст. Глыбокі адбітак у душы кампазітара пакінула старадаўняя Ніжне-Пакроўская вуліца, Школа Сімяона Полацкага, велічны камень-помнік, які прывольна размясціўся каля Сафійскага сабора. Гукавы і візуальны вобраз велічнага горада арганічна дапоўнілі няшумныя, ды хуткія воды Заходняй Дзвіны, якія нібы гавораць: “Так было, так будзе ...“. Вобраз Полацка трактуецца кампазітарам на аснове абагульненага ўя
Back to Top