Беларуская Калыханка

Доўгі дзень, цёплы дзень Адплывае за аблокі. Сіні цень, сонны цень Адпаўзае ў кут далёкі. Зьбеглі зайкі ўсе ў лясы. Змоўклі птушак галасы. І буслы ў гняздо схавалі Свае доўгія насы. Прыпеў: Баю-бай, баю-бай, Вачаняты закрывай. (2 разы) Пакрысе на расе Патухаюць зоркі-сплюшкі. Гульні ўсе, казкі ўсе Пахаваны пад падушкі. Сьпяць і мышкі і стрыжы. Сьпяць машыны ў гаражы Ты таксама каля мамы Ціха-ціхенька ляжы. Прыпеў: Баю-бай, баю-бай Разам з намі засынаў (2 разы)
Back to Top