Удаве Тарайкоўскага трэба заплаціць 4,5 тысячы даляраў дзяржаве за ахвяраваньні

Падатковая інспэкцыя Маскоўскага раёну Менска палічыла, што дабрачынная і бязвыплатная дапамога неабыякавых людзей сям’і забітага 10 жніўня 34-гадовага Аляксандра Тарайкоўскага зьяўляецца асабістым прыбыткам ягонай удавы за 2020 год. Крымінальнай справы па факце забойства Аляксандра Тарайкоўскага падчас разгону пратэстаў у жніўні 2020 году не завялі. 📌 Абавязкова падпішыся на наш YouTube канал і пастаў званочак:
Back to Top