Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства

г. у “Валеўскай сярэдняй школе” Навагрудскага раёна адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства “Сіла беларусаў у праўдзе, адзінстве і патрыятызме” . Пра значэнне гэтага важнага дзяржаўнага свята і яго гісторыі гаварылі на ўрачыстай лінейцы. Дзень народнага адзінства звяртае нас да 17 верасня 1939 года, калі быў пакладзены пачатак злучэнню Усходняй і Заходняй Беларусі, фарміраванню Адзінай беларускай нацыі. Прайшоўшы праз боль страт Вялікай Айчыннай вайны, разруху дзевяностых, мы захавалі тое, што жыве ў сэрцы, што ніколі нельга аддаць і чым нельга паступіцца, — гэта наша краіна Беларусь, дзякуючы якой мы застаемся адзіным народам.
Back to Top