Вострых пытанняў менш, канкрэтнай дапамогі – больш. Мікалай Шарснёў правёў прамую лінію ()
Вострых пытанняў, якія паступаюць на прамыя лініі, становіцца менш. Такое меркаванне выказаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў па выніках прамой тэлефоннай лініі, якая прайшла з жыхарамі рэгіёну. На працягу трох гадзін паступілі дваццаць пытанняў. Званкі былі з абласнога цэнтра, Полацкага, Аршанскага раёнаў, Сянно. Людзей турбавалі пытанні стану дарог, работа жыллёва-камунальных службаў, працаўладкаванне.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017