Усяслаў Чарадзей (Бел)

Наш канал в социальных сетях: У краі блакітных азёр, у горадзе Полацку, у 11 стагоддзі правіў князь Усяслаў. Чуткі пра яго хадзілі па ўсім белым свеце. Гаварылі людзі пра Усяслава рознае. Быццам то ваўком абернецца, то турам, то сокалам. Нібыта абягаў ён ды аблятаў межы свайго княства, за што і празвалі Усяслава Чарадзеем. Каб абараніцца ад ворагаў, полацкі князь збіраў сваю дружыну. Прыходзілі воіны, каб яе папоўніць. I ўсе маладыя, ды і самому Усяславу было тады пятнаццаць гадоў. Мацаваў Усяслаў свой горад, а з ім і ўсю Полацкую зямлю. Полацк пры князю Усяславу стаў не проста вялікім, а найбуйнейшым горадам на ўсходнеславянскіх землях. Усяслаў пабудаваў у Полацку новы вялікі замак, абнёс яго высокай драўлянай сцяною і глыбокімі рава`мі. Не пераскочыць, не пералезці. У самім жа замку паўстала дзіва — сабор Святой Сафіі, як у Кіеве і Ноўгарадзе. Калі княству пагражала небяспека, Усяслаў вымаў свой меч і смела кідаўся ў бой. Так было ў сакавіку 1067 года, калі адбылася бітва на
Back to Top