Ланцуг памяці. Aлесь Дудар “Я малады“. Чытае Алесь-Францішак Мышкевіч

Ланцуг памяці працягвае Алесь-Францішак Мышкевіч. Эстафету чытання вершаў расстраляных паэтаў музыка передае Андрэю Дзяркову і Ігару Варашкевічу. «Арт Сядзіба» запусціла флэш-моб з відэа, у якім чытаецца верш аднаго расстралянага паэта. Удзельнікі мусяць перадаць эстафету яшчэ тром чалавекам. Нагадаем, што 80 год таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году, у сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД «амерыканкі» былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты БССР - літаратары, дзяржаўныя дзеячы і навукоўцы. Падобнага не ведае гісторыя ніводнай іншай еўрапейскай краіны.
Back to Top