Вайна страшнай бядой уварвалася ў жыццё жыхароў Браслаўшчыны. Людзі яшчэ неведалі, якія беды і пакуты выпадуць на іх лёс. Таму ў памяць аб героях, якія загінулі на Браслаўскай зямлі, Музеі Браслава сумесна з рэдакцыяй газеты “Браслаўская звязда” запускаюць відэа-цыкл “Шляхамі вайны”. Разам з навуковымі супрацоўнікамі прапануем наведаць воінскія пахаванні і месцы памяці Вялікай Айчыннай вайны.