Змагацца за высокія месцы ()
Старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Нікалайкін сустрэўся з ігракамі і кіраўніцтвам футбольнага клуба «Віцебск». Падчас размовы былі падведзены вынікі падрыхтоўкі да сезону, пастаўлены задачы. Галоўны трэнер каманды Сяргей Ясінскі адзначыў, што зборы прайшлі паспяхова. У спарынгах з сапернікамі добра праявілі сябе навабранцы. Сёлета ў саставе Віцебскага клуба сезон пачнуць трое бразільцаў і легіянер з Сербіі. Сяргей Ясінскі упэўнены, што каманда гатова змагацца за самыя высокія месцы.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018