Чаму яны да гэтага часу не вызваленыя? Чаму няма плана для іх вызвалення? Што дзеля гэтага зрабілі дэмакратычныя сілы?
⠀
Такіх пытанняў не становіцца менш. Нажаль, наадварот. А разам з колькасцю пытанняў расце колькасць людзей у турмах. Колькасць затрыманняў і арыштаў. Расце страх – заўтра на месцы знаёмага, суседа, сябра, сваяка, які трапіў пад рэпрэсіі, можаш апынуцца ты. Калі не з’едзеш. Таму што гэта – адзіная гарантыя не патрапіць пад каток. Які нават не плануе спыняцца.⠀
І рэжым паказаў гэта, не спыніўшы рэпрэсіі нават падчас хваробы дыктатара, у момант разгубленасці ў сістэме. Якая гэтаксама ж, як і мы, задавалася пытаннем – а што калі?..⠀
Сістэма адказала сабе – курс ранейшы. Каток будзе ехаць па галовах беларусаў, не збаўляючы хуткасці – бо толькі так сістэма можа працягваць існаваць.⠀
Дык як жа вызваліць палітвязняў? Адказ толькі адзін. І залежыць ён ад кожнага беларуса і кожнай беларускі – без выключэння. Нават ад тых, хто “па-за палітыкай“. Нават ад тых, хто нібыта “за Лукашэнку“. І тым больш ад тых, хто супраць.⠀
Каб вызваліць палітвязняў – трэба вызваліць сябе.⠀
Таму што ўсе беларусы сёння – закладнікі рэжыму. Усе беларусы – фактычна зняволеныя. Нават тыя, хто служыць гэтаму рэжыму. Напэўна, вы чулі пра тое, што ў Беларусі змянілі закон аб парадку выезду і ўезду. І што пад яго абмежаванні якраз патрапілі і чыноўнікі, і сілавікі, і вайскоўцы.⠀
Менавіта таму, хоць не чакаю ад слугаў рэжыму нейкіх дзеянняў, але кажу шчыра, што свабода – гэта асабістая справа кожнага беларуса. Павінна быць асабістай справай кожнага. Інакш – ніякай свабоды проста не будзе. За свабоду можна толькі змагацца. І толькі так яе можна здабыць.⠀
А значыць у нас няма іншага шляху, акрамя як пераадолець страх і дарабіць тое, што мы не дарабілі ў 2020 годзе. Вывесці са строю каток рэпрэсій, вывесці са строю сістэму, якая ім кіруе. Разбурыць яе – разам са сценамі турмаў, дзе сядзяць палітвязні. Бо пакуль яны сядзяць – ніхто з нас не будзе вольны. Але ж не здабыўшы волю для сябе, мы не здабудзем яе і для іх.⠀
Мы, беларусы, павінны вярнуць сабе нашу свабоду. І болей ніколі і нікому яе не аддаваць.⠀
Жыве Беларусь!
Нашыя сацыяльныя сеткі:
Павел Латушко:
Telegram:
Instagram:
YouTube:
YouTube PL:
Twitter:
Facebook:
Viber:
TikTok:
Народное антикризисное управление:
Telegram:
Instagram:
YouTube:
Twitter:
Facebook:
Сайт:
TikTok:
#беларусь #лукашенко #латушко
1 view
7
0
1 month ago 02:04:48 1
Перазагрузка Лукашэнкі: новы Макей, тайная місія Пяткевіч і план Пуціна | Рыгор Астапеня | ТОК
4 months ago 00:25:24 1
❗️❗️ “Лукашэнка можа вызваліць МНОГІХ палітвязняў“: Дракахруст / Белсат Zoom
5 months ago 00:08:54 1
Лукашэнка пачаў выпускаць палітвязняў / Навіны дня
8 months ago 00:05:49 1
Нобелеўскія лаўрэаты аб’ядналіся супраць Лукашэнкі / Навіны дня
9 months ago 01:45:24 1
ПЯТРУХІН – ЗОНА, дзе сядзяць сілавікі Лукашэнкі і Знак, стукачы і мінус 10 кг у карцары | ТОК
9 months ago 01:48:19 1
ЛОЙКА – пра кашалькоў Лукашэнкі, памылку Бабарыкі і падтрымку Макея | ТОК
10 months ago 00:41:53 1
💥САННІКАЎ – пра жыццё ў турме, аб’яднанне апазіцыі і таямніцы ААНаўскай дыпламатыі. Інтэрв’ю / Meet
10 months ago 00:26:54 1
Лукашэнка загадаў зламаць Статкевіча. Яго бязлітасна катуюць / Аб’ектыў
10 months ago 00:16:19 1
Калі Лукашэнка пачне віляць і вызваліць палітвязняў. Напад з Беларусі на НАТА — адцягванне ўвагі
11 months ago 01:41:05 1
Гарачая спрэчка! Ці гатовы Лукашэнка спыніць рэпрэсіі і ўзамен на што? | Шоу Сугак пра Беларусь
12 months ago 00:52:10 1
Аляксандр Мілінкевіч: Без ідэнтычнасці мы прайграем Беларусь / Meet
12 months ago 00:44:53 1
Лукашэнка лётаў развітвацца з Сі? / ПраСвет
1 year ago 00:39:55 1
Захад працягнуў руку Лукашэнку: галоўная ўмова для перазагрузкі. Патоцкі vs Лойка / Двубой
1 year ago 00:15:18 1
Аказваецца! Вось за што Лукашэнка помсціць нязгодным | Беларускі вайсковы эксперт Алесін
1 year ago 00:03:01 1
Как разрушают ИТ в Беларуси
1 year ago 00:02:38 1
Беларусь - это европейский выбор
1 year ago 01:53:56 1
КУЎШЫНАЎ – IT-бізнэс на 25 млн $, выйшаў з ПВТ, Ціханоўская ў эканоме, Лукашэнка і перасадка мазгоў
1 year ago 00:00:00 1
Навошта “Тры сястры“ ўзарвалі. Застаўся адзіны шанец фурам трапіць у Польшчу / Выданне навінаў
2 years ago 00:03:54 1
Вызваліць палітвязняў
2 years ago 00:00:00 1
Ці магчыма вызваліць палітвязняў, калі рэпрэсіі працягваюцца? Дыскусія: Усаў, Кавалеўскі, Мацкевіч
2 years ago 00:05:22 1
Над Маладзечна загарэўся расейскі знішчальнік. У Менску судзяць за ўкраінскую песню / Навіны дня
2 years ago 01:25:25 9
ПАВУК — пра развод, чыноўнікаў у палоне, Дзягельку, трасянку, «Красную зелень» і Ляўчук
3 years ago 00:00:00 1
Што будзе, калі Лукашэнка вызваліць палітвязняў? | Что, если Лукашенко отпустит политзаключённых
4 years ago 00:06:15 68
Ці можа Лукашэнка вызваліць палітвязняў? | Может ли Лукашенко освоболить политзаключённых?