Сёння ва ўсім свеце адзначаецца Дзень барацьбы з цукровым дыябетам. Гэтае захворванне займае адно з лідзіруючых месцаў па колькасці хворых пасля сардэчна-сасудзістых і анкалагічных. У Брэсцкай вобласці колькасць хворых на цукровы дыябет за апошнія 10 гадоў павялічылася больш чым удвая.