Аляксандр Галецкі - Узняўшы вочы, гляджу ў неба | Хрысціянскі верш
Хрысціянскі верш: Узняўшы вочы, гляджу ў неба
Аўтар: Аляксандар Галецкі
Чытае: Аляксандар Галецкі
Альбом: Я прихожу к Тебе
Тэкст:
Узняўшы вочы, гляджу ў неба,
Якое ж сіняе яно.
І ёсць вялікая патрэба –
Вось там убачыць у ім дно.
А дна няма, яно бяздонна
І мы ўсе знаем, дзесці там
Жывуць усе тыя, хто штодзённа
Твар Бога бачыць, бачыць сам.
Гэта вялікі падарунак,
Бо гэта і ёсць той сэнс жыцця,
Што мае трапны накірунак
Зямнога нашага быцця.
Хай нас як хоча барануе
Жыццё на гэтай, на зямлі.
Трымацца шляху, што даруе
Нам Бог , заўжды каб мы маглі.
Трымацца, тады будзем разам
З нашай Надзеяй – усім сястрой.
І не пярэчыць тым наказам,
Што Бог наказваў нам з табой.
#БратскиеВстречи #АляксандарГалецкі #ХрысціянскіВерш
1 view
1622
465
1 year ago 00:01:11 1
Аляксандр Галецкі - Узняўшы вочы, гляджу ў неба | Хрысціянскі верш