Ходцаўская кадрыля 1-3 калены / Ходцевская кадриль 1-3 колена

Першыя 3 калены народнага танца ““Ходцаўская кадрыля“, што неперарыўна бытуе як побытавы танец на тэрыторыі Ходцаўскага сельскага савета Сенненскага раёна і Соржыцкага сельскага савета Бешанковіцкага раёна . Ня гледзячы на ўсе намаганні супрацоўнікаў Ходцаўскага СДК па перадачы гэтага танцу новым пакаленням, танец знаходзіцца на мяжы знікнення. На запісу выконваюць удзельнікі харэаграфічнага калектыва Ходцаўскага СДК 2007 год. Сцэнічны варыянт варыянт танцу складаецца з 6 кален. На вясковых вечарынках, часам, даходзіла да 12 кален. Работнікамі культуры Сенненскага раёна зараз вядзецца праца па захаванню і папулярызацыі Ходцаўскай кадрылі.
Back to Top