📚ЭНЦЫКЛАПЕДЫЧНАЕ ВЫДАННЕ «ГАРАДЫ І ВЁСКІ БЕЛАРУСІ» ВЫЙШЛА Ў СВЕТ!

Кіраўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік АЛЯКСАНДР ЛАКОТКА – у праграме «Актуальны мікрафон» АЛЕНЫ ШВАЙКО і АЛЕНЫ ДАВІДОВІЧ. Больш за 30 гадоў ішла работа над стварэннем унікальнага энцыклапедычнага дваццацітомніка аб усіх без выключэння населеных пунктах Беларусі з часу іх заснавання да нашых дзён. Аналагаў выданню няма на тэрыторыі СНД. У чым унікальнасць і сугучнасць Году гістарычнай памяці, дзе знайсці, ці зручна карыстацца, калі з’явіцца лічбавая версія, ці можна даведацца пра гарады і вёскі, якія гістарычна былі беларускімі, а сёння ў складзе іншых краін, адказы на пытанні радыёслухачоў…
Back to Top